Грамадзянскі муж забітай Сардэчкінай: Забойца не пакаяўся
Канстанцін Казлоў атрымаў 15 гадоў пазбаўлення волі за забойства сваёй былой жонкі.
Прысуд абвесцілі 11 лютага ў судзе Заводскога раёна Мінска.
Казлоў быў былым мужам загінулай Ганны Сардэчкінай. Пасля агучвання прысуду Мікалай, з якім Сардэчкіна жыла два апошнія гады, паведаміў журналістам, што не лічыць прызнанні Казлова шчырымі.
Уладзімір: “Вы спытайце ў тых, хто бачыў ўсё з боку. У родных Ані спытайце. Спытайце, ці прынялі яны прызнанне? Калі чалавек падчас суда 15 разоў мяняе свае паказанні, ён раскаяўся, ён прызнаў сваю віну? Навошта мяняць паказанні, калі ты прызнаў віну і ўсё расказаў?”.
У Канстанціна Казлова ёсць два тыдні на абскарджванне прысуду. Згодна з ім ён таксама павінен выплаціць больш за 100 мільёнаў рублёў пацярпеламу боку.
Нагадаем, што ў жніўні мінулага года мінчанка, кіраўніца клуба лучнікаў-аматараў Ганна Сардэчкіна была задушаная былым мужам, пасля яе цела ён пасек на кавалкі і схаваў. У момант забойства ў кватэры быў чатырохгадовы сын.