Як затапіла Гродна (фота)

Многія дарогі разбураныя, частка перакрытая для руху.  

Моцная залева пачалася ўчора ўвечары. Спачатку абваліліся тратуары і аўтадарогі, што прывяло да вялізных затораў. Мацней за ўсё пацярпела дарога на вуліцы 17 Верасня ў раёне ракі Гараднічанка, дзе яшчэ ўначы ў ваду ледзь не ўляцела на машыне жанчына.

У спальных раёнах Дзевятоўка, Вішнявец і ў цэнтры горада дарогі таксама затопленыя. Пад вадой апынуліся масты і паркі. Не спраўляецца нават сучасная ліўнёўка. Узровень вады дасягае аўташкла.

На многіх вуліцах разбітыя люкі і паваленыя дрэвы. У цэнтры горада на многіх схілах пачаліся апоўзні (раён вуліцы Гагарына). Мінакі ў струменях вады знаходзяць дзясяткі нумароў ад машын. Не вытрымалі дахі прыватных і шматкватэрных дамоў. Жыхары не паспяваюць адпампоўваць ваду, а камунальнікі прыязджаць на выклікі пацярпелых ад патопу людзей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі