Гродзенскі мост будзе жыць!

Стары гродзенскі мост будзе жыць! Пад такой назвай учора ўвечары ў Гродне мясцовая моладзь зладзіла першую ў гэтым годзе акцыю ў абарону Старой часткі горада. 20- хвілінны флэш-моб праходзіў на стогадовым Старым Мосце, які паводле плану “рэканструкцыі” хутка будзе знішчаны. Каля трыццаці моладзевых актывістаў “шпацыравалі” праз мост, навязваючы пры гэтым на парэнчы чырвоныя стужачкі.

Пасля на парэнчах была вывешана расцяжка са словамі “Не губіце Гродна”.

Па словах арганізатараў акцыі, чырвоны колер стужак сімвалізуе жыццё і барацьбу. А гэта значыць — змаганне грамадскасці за гродзенскую староўку, і мост у прыватнасці, — не завершана.

Гэтая ж акцыя толькі пачатак шырокай пратэстнай кампаніі па выратаванні Старой Гародні.

Зміцер Цвікевіч, Еўрарадыё, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі