Хакеіст Міхаіл Грабоўскі закінуў сотую шайбу ў НХЛ (відэа)
Гэта адбылося ў матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ паміж "Вашынгтонам" і "Каламбусам".
Беларускі форвард "Вашынгтона" адзначыўся ў матчы закінутай шайбай і галявым пасам. У выніку яго клуб атрымаў перамогу 4:3. Дарэчы, наш суайчыннік прызнаны трэцяй зоркай матчу, піша goals.by.
Агулам у НХЛ на рахунку Грабоўскага 234 (100+134) ачкі ў 386 матчах. У яго бліжэйшага пераследніка, Касціцына-старэйшага, цяпер 222 (103+119) ачкі.
Фота — interfax.by