Хакеісты мінскага "Дынама" сёння згуляюць у гасцях з "Амурам"

Мінскае "Дынама" ў сераду правядзе ў Хабараўску чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. Гульня з "Амурам" пачнецца а 12-й гадзіне паводле беларускага часу. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".

На сённяшні дзень "Дынама" дзеліць 5-6 месцы з ніжагародскім "Тарпеда" ў канферэнцыі "Захад" — ў іх па 43 ачкі (дынамаўцы згулялі на адзін матч менш). На рахунку мінчукоў 14 перамог (у тым ліку 11 у асноўны час) і 9 паражэнняў, закінута 64 шайбы, прапушчана 53.

Фота — hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі