Хакеісты зборнай Беларусі прайгралі Нарвегіі — 1:2
Хакеісты зборнай Беларусі прайгралі Нарвегіі — 1:2 (0:1, 0:0, 1:1). Матч “Еўравыкліку” прайшоў у пятніцу ў Жлобіне ў прысутнасці амаль 2 тысяч заўзятараў. Адзіная шайба ў беларусаў на рахунку Шарля Лінгле. 28 красавіка зборныя згуляюць у Бабруйску.
Галоўны трэнер зборнай Беларусі Дэйв Льюіс адзначыў добрую гульню брамніка Івана Кульбакова і дэбют Максіма Сушко. Галоўны трэнер нарвежцаў Петэр Торэсэн лічыць, што гульня была роўнай, але яго хакеісты “перамаглі за кошт дакладнай, камбінацыйнай гульні”.
Варта адзначыць, што беларуская зборная, якая рыхтуецца да чэмпіянату свету ў Даніі (ён стартуе 4 траўня), прайграла шосты запар матч “Еўравыкліку”.