Хакеісты зборнай Беларусі прайгралі ў авертайме фінам

Хакеісты зборнай Беларусі прайгралі ў авертайме фінам

Хакеісты зборнай Беларусі ў гасцях прайгралі ў авертайме фінам — 3:4 (0:2, 2:0, 1:1, 0:1). Гэта быў чарговы паядынак каманд у рамках “Еўравыкліку”. У беларусаў вызначыліся Артур Гаўрус, Аляксандр Кітараў і Дзмітрый Знахарэнка. На 53-й хвіліне дружына Дэйва Льюіса нават выйшла наперад — 3:2, аднак гаспадары пляцоўкі зраўнялі лік на 57-й. У авертайме рашаючай стала 62-я хвіліна, калі фіны ў большасці закінулі чацвёртую шайбу.

Напярэдадні ў матчы з фінамі перамогу ў авертайме святкавалі беларусы (3:2). Ягор Шаранговіч вызначыўся ў авертайме таксама на 62-й хвіліне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі