Хакейная зборная Беларусі прайграла славакам — 3:4

Хакейная зборная Беларусі прайграла славакам — 3:4

Хакейная зборная Беларусі прайграла славакам — 3:4 (1:1, 2:1, 0:2). Гэта быў стартавы паядынак каманды Міхаіла Захарава на міжнародным турніры ў Славакіі. Беларусы двойчы зраўнівалі лік, а на 37-й хвіліне пасля шайбы Ігара Мартынава выйшлі наперад. Аднак у трэцім перыядзе прапусцілі дзве шайбы. Апошнюю з іх арбітры залічылі толькі пасля відэапрагляду. За некалькі дзясяткаў секунд да сірэны Уладзіслаў Кадола мусіў зраўняць лік, але яго кідок неверагодным чынам адбіў брамнік славакаў.

Тэкставы анлайн матча змясціла на сваім сайце Беларуская федэрацыя хакея.

7 лютага беларусы згуляюць з алімпійскай зборнай Расіі (пачатак — а 20-й гадзіне).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі