Хлопчык папрасіў Аляксандра Глеба прабіць па браме (фота)
Гулец БАТЭ Аляксандр Глеб сустрэўся ў Мінску з выхаванцамі дзіцячага дома № 5, якія захапляюцца футболам. Хлопчыкі і дзяўчынкі сустрэлі яго апладысментамі. Глеб раздаваў аўтографы, рабіў фота на памяць, адказваў на пытанні (пра Ліянэля Месі, пра прычыну сыходу з "Барселоны"). А адзін хлопчык замест пытання папрасіў Аляксандра прабіць яму па браме. Як інфармуе сайт minsknews.by, "госць не адмовіў: удар атрымаўся не моцным, але вельмі дакладным". Увогуле Аляксандр Глеб рэдка забівае галы, стараецца аддаваць калегам вострыя перадачы.
Выхаванцы дзіцячага дома падарылі Глебу карціну-аплікацыю, якую зрабілі ўласнымі рукамі.
Фота: minsknews.by