Хто прадставіць Беларусь на Рыжскім саміце, вырашыць Лукашэнка
Саміт пройдзе 21-22 траўня.
Беларусь атрымала раўнапраўнае запрашэнне на саміт "Усходняга партнёрства", які пройдзе ў Рызе 21-22 траўня. Пра гэта агенцтву "Інтэрфакс" распавяла намесніца прэс-сакратара МЗС Марыя Ваньшына.
Па яе словах, рашэнне наконт таго, хто прадставіць нашу краіну на саміце, будзе прымаць кіраўнік дзяржавы.
Як паведамляла Еўрарадыё, афіцыйныя запрашэнні на саміт "Усходняга партнёрства" 28 красавіка Міністэрства замежных спраў Латвіі перадало амбасадарам Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны.
Гэта будзе чацвёрты саміт Усходняга партнёрства.
Фота — gp.by