Хулігана, які скакаў праз Вечны агонь, чакае крымінальны суд

Пракуратура Партызанскага раёна Мінска распачала крымінальную справу ў дачыненні 26-гадовага мінчаніна, які скакаў ля Вечнага агню на плошчы Перамогі. Маладому чалавеку інкрымінуюць злоснае хуліганства, паведамляе БелаПАН.

Як паведамлялася раней, увечары 5 красавіка супрацоўнікі АМАПа затрымалі маладога чалавека без верхняй вопраткі, які скакаў праз Вечны агонь каля манументу Перамогі.

Затрыманы патлумачыў, што замёрз і такім чынам вырашыў сагрэцца.

Фота: 5min.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі