Іллю Дабратвора арыштавалі на 10 сутак
Суддзя Заводскага суда Мінску Анастасія Асіпчык прызнала актывіста "Альтэрнатывы" вінаватым у нецэнзурнай лаянцы і непадпарадкаванні міліцыі.
Па абодвух артыкулаў ён асуджаны сумарна на 10 сутак, паведамляе Радыё "Свабода". Сам актывіст лічыць, што яго асудзілі знарок перад будучым Чарнобыльскім шляхам.
Як паведамляла Еўрарадыё, Дабратвора затрымалі ўвечары 22 красавіка, калі ён перавозіў на сваім аўтамабілі нацыянальную бел-чырвона-белую сімволіку. Яна прызначалася для акцыі аб'яднання "Альтэрнатыва" ў рамках кампаніі "За незалежную Беларусь!".
Фота — svaboda.org