Іна Шаўчэнка, якая пікетавала КДБ у Мінску, атрымала прытулак у Францыі

Як паведамляе афіцыйны сайт руху, 23-гадовая Іна Шаўчэнка баялася пераследу ва Украіне за шэраг гучных акцый, і тайна з'ехала за мяжу: спачатку ў Польшчу, а пасля — у Францыю. У цэнтры Парыжа Шаўчэнка ўжо адкрыла "міжнародны трэніровачны лагер падрыхтоўкі сэкстрэмістак FEMEN".

Нагадаем, Іна Шаўчэнка брала ўдзел у вядомай акцыі каля будынка КДБ у Мінску 19 снежня 2011 года (на здымку Еўрарадыё з той акцыі яна крайняя злева). Дзяўчаты з налепленымі вусамі распрануліся і разгарнулі плакаты. Тады іх не затрымалі. Пазней стала вядома, што дзяўчат з FEMEN захапілі невядомыя, якія з іх здзекаваліся, а пасля пакінулі ў лесе каля мяжы з Украінай.

Femen: Мы прымусілі слухаць голую жанчыну. Не трахаць, а слухаць!


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі