Інфляцыя за верасень склала 1,3%
У верасні інфляцыя ў Беларусі склала 1,3%, паведамляе Interfax.by са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт. З пачатку года спажывецкія кошты ў краіне выраслі на 9,2%.
Харчовыя тавары ў параўнанні з пачаткам года падаражэлі на 7% (а за месяц — на 1,5%), нехарчовыя тавары — на 10,1% (за месяц — на 1,3%). Паслугі сталі даражэйшымі на 13,4% у параўнанні з пачаткам года (за месяц на 1%).
У 2015 годзе, згодна з прагнозам макраэканамічнага развіцця краіны, інфляцыя ў Беларусі не павінна перавысіць 12%. Разам з тым Нацбанк вызначыў мэтавы арыенцір па інфляцыі ў 2015 годзе на ўзроўні 18% з дапушчальным адхіленнем у памеры 2%.
У 2014 годзе спажывецкія кошты выраслі на 16,2% пры прагнозе ў 11%.
Фота з архіву