Інтэрпол заблакаваў міжнародны вышук Керымава?

Пра тое, што Інтэрпол заблакаваў санкцыю на міжнародны вышук і затрыманне саўладальніка "Уралкалія" Сулеймана Керымава, паведамляе interfax.by са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй. Аднак у Інтэрполе гэтую інфармацыю не пацвярджаюць.



У прэс-офісе Інтэрпола ў французскім Ліёне кажуць, што сітуацыя вакол Керымава засталася без зменаў з 11 верасня.



Як паведамлялася раней, 11 верасня Інтэрпол пацвердзіў, што атрымаў запыт ад беларускіх уладаў пра занясенне ў "чырвоны спіс" чальца Савета Федэрацыі Керымава, а таксама чатырох топ-мэнэджараў "Беларускай калійнай кампаніі".



Інтэрпол растлумачыў, што па гэтых запытах працягваецца праца. Ніякага рашэння пра занясенне гэтых асобаў у "чырвоны спіс" (спіс асобаў, падазраваных у здзяйсненні асабліва цяжкіх злачынстваў) на цяперашні момант не прынята.



Фота — evening-kazan.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі