Ірына Халіп: на суд апранулася зручна, але ніякіх рэчаў не брала
Журналістка не хоча прадказваць вынік судовага паседжання.
Паўторны разгляд яе справы пачнецца а 9.30. Да будынку суда Партызанскага раёна Мінска прыйшло шмат журналістаў, палітыкаў і грамадскіх дзеячаў.
Адтэрміноўка прысуду Ірыне Халіп мінае 21 ліпеня. Паводле слоў самой журналісткі, суд павінен вырашыць, вызваліць яе, адправіць у калонію ці пакінуць у тым жа статусе яшчэ на нейкі тэрмін. Перад пачаткам судовага паседжання яна сказала, што спецыяльна апранулася зручна, бо не можа прадказаць вынік працэсу, але рэчаў з сабой не брала.
Нагадаем, Ірына Халіп, жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, які атрымаў палітычны прытулак у Вялікабрытаніі, у траўні 2011 года была прызнаная вінаватай ва ўдзеле ў масавых беспарадках пасля выбараў 19 снежня 2010 года і асуджана на два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады. Яна не мае права пакідаць Мінск, павінна кожны тыдзень адзначацца ў міліцыі і быць дома пасля 22.00.