Ірына Халіп не можа вылецець з Беларусі
Пра гэта журналістка напісала ў сваім акаўнце ў фэйсбуку.
Па яе словах, у аэрапорце паведамілі што яна знаходзіцца ў нейкім спісе тэрарыстаў. Тэлефон Халіп пакуль не адказвае.
Нагадаем, што 19 ліпеня жонку экс-кандыдата ў прэзідэнты вызвалілі ад далейшага адбыцця пакарання. За Плошчу-2010 журналістку ў 2011 годзе асудзілі на два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады.
Фота — svaboda.org