Ivan вырваў перамогу за 10 хвілін — графік галасавання “Еўрабачання”

Ivan вырваў перамогу за 10 хвілін — графік галасавання “Еўрабачання”

Прадстаўніка Беларусі на "Еўрабачанне" сёлета выбіралі толькі тэлегледачы. Аддаць свой голас за таго ці іншага выканаўцу яны маглі цягам паўгадзіны.

"Звычайна галасаванне цягнулася 10 хвілін, як і на міжнародным конкурсе "Еўрабачанне", але з улікам таго, што ўпершыню галасавалі толькі гледачы, час быў павялічаны да 30 хвілін, каб як мага большая колькасць тэлегледачоў змагла прагаласаваць за сваіх фаварытаў", — тлумачыць вялікі "часавы калідор" галасавання прэс-сакратар Белтлерадыёкампаніі Святлана Смалонская-Краскоўская. Яна падкрэслівае, што формы правядзення нацыянальных адбораў могуць быць рознымі, і гэта не супярэчыць правілам Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза.

Ivan вырваў перамогу за 10 хвілін — графік галасавання “Еўрабачання”
Napoli

Калі б гледачам пакінулі "стандартныя" 10 хвілін, пераможцам "Еўрабачання-2016" у Беларусі мог бы стаць праект Napoli. Літаральна за першыя 5 хвілін на яго рахунку было пяць з паловай тысяч галасоў у той час як астатнія фіналісты мелі менш за чатыры тысячы. Прычым, лідарам галасавання спявачка Вольга Шыманская (яна і ёсць Napoli) заставалася першыя 15 хвілін. Бліжэй да 20-й хвіліны галасавання яе апераджае Аляксандр Іваноў, Ivan, пратэжэ расійскага прадзюсара Віктара Дробыша. У выніку ён жа становіцца пераможцам беларускага адбору дзякуючы 23 167 галасам.


Калі паглядзець на графік галасавання, то мы ўбачым, што на старце Napoli рванулі ўверх, але пасля 7-й хвіліны яны ішлі роўна з Ivan да 13 хвіліны. Потым за Іванова пачалі галасаваць больш актыўна, пасля 19-й хвіліны Ivan параўняўся з Napoli і пачаў трошкі апярэджваць. Гэта адбылося акурат пасля таго, як пачалі пракручваць нарэзку з выступамі канкурсантаў. А потым да канца галасавання абодва ўдзельнікі набіралі галасы раўнамерна.

 

Ivan вырваў перамогу за 10 хвілін — графік галасавання “Еўрабачання”

Пазней прадзюсар Napoli Аляксандр Слуцкі публічна прызнаецца ў накрутцы галасоў і распавядзе, што "купіў" у "сваіх людзей" 10 тысяч смс. Астатнія 12 тысяч прагаласаваўшых, паводле Слуцкага, былі звычайнымі гледачамі і прыхільнікамі гурта. Сам прадзюсар даслаў 130 смс і зрабіў 80 званкоў у падтрымку свайго праекта:


"Ад пачатку было зразумела ўсім, што выйграе Іваноў. І ўсе пабаяліся. Маўляў, мы ведаем, хто пераможа, і ніводнай капейкі не ўкладзем у галасаванне. А мы вырашылі пазмагацца. Бо я лічу, што мы жывем у Беларусі і мы тут рэальна працуем. Па-другое, усе выдатна разумеюць, што ў Napoli не можа быць столькі галасоў. І я гэта шчыра прызнаю. Але я супраць такой сістэмы адбору, дзе кожны, хто мае грошы, можа заплаціць... Мы не асабліва мільянеры. Але я хацеў паказаць ад усіх фіналістаў, што мы можам супрацьстаяць Дробышу і яго грошам".

Пры гэтым Слуцкі не адмаўляе, што ў камандзе Іванова выдатна спрацавалі "агітатары": маўляў, удзел артыста ў беларускім адборы быў распіяраны на ўсе 100 адсоткаў. Тым не менш, прадзюсар не верыць, што за "малавядомага ў Беларусі артыста маглі прагаласаваць 23 тысячы простых гледачоў".

 

Увогуле "замаўляць" званкі і смс-кі, то бок, накручваць галасы, не забараняецца. Калі нават Віктар Дробыш і "праплаціў" свайго пратэжэ, то не асабліва патраціўся: 5 300 долараў (23 167 галасоў памнажаем на кошт званка ці смс, 4 800 беларускіх рублёў, і пераводзім у долары) — невялікія грошы. Можа ўсё ж астатнія фіналісты не надта і хацелі на "Еўрабачанне"?

Ivan вырваў перамогу за 10 хвілін — графік галасавання “Еўрабачання”

Усяго за фіналістаў нацыянальнага адбору, па падліках Еўрарадыё, было адпраўлена 75 з паловай тысяч галасоў, за якія заплацілі 17,5 тысячы долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі