"Ізраільскі след": затрыманне алігарха Зінгмана ў Конга звязваюць з Масадам

Ізраільскі палітык Авігдор Ліберман, затрыманне Аляксандра Зінгмана і экс-прэзідэнт ДРК Джозэф Кабіла / калаж Еўрарадыё
Ізраільскі палітык Авігдор Ліберман, затрыманне Аляксандра Зінгмана і экс-прэзідэнт ДРК Джозэф Кабіла / калаж Еўрарадыё

У справе беларускага бізнесмена Аляксандра Зінгмана з'явіўся нечаканы "Ізраільскі след". Магчыма, паранаідальныя кангалезскія ўлады прынялі яго за "чалавека Кабілы" — экс-прэзідэнта Дэмакратычнай Рэспублікі Конга.

Зінгман, якога нярэдка называюць блізкім да кіраўніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі Віктара Шэймана, быў затрыманы ў ДРК 19 сакавіка. Праз колькі часу яго адпусцілі, не прад'явіўшы абвінавачанняў. Дакладна пра прычыны затрымання да гэтага часу невядома. Версіі ёсць розныя, а паводле адной з іх беларускі бізнесмен стаў выпадковай ахвярай абставін. А дакладней — стаўлення дзейных уладаў Конга да іншага бізнесмена з габрэйскімі каранямі і яго сувязяў з ізраільскай выведкай Масадам.

Сваё расследаванне пра затрыманне Зінгмана правяло аўтарытэтнае афрыканскае выданне Africa Intelligence. СМІ сцвярджае, што, акрамя магчымых узаемасувязяў паміж затрыманнем і "ізраільскімі сябрамі" папярэдняга прэзідэнта Конга, цікавасць у сілавікоў, якія выступаюць на баку цяперашняга прэзідэнта, маглі выклікаць яго сувязі ў арабскіх краінах.

 

Дзверы Кнесета для яго адчынены

Вядома, што ў Аляксандра Зінгмана два пашпарты — беларускі і амерыканскі. Але нельга выключаць і наяўнасці трэцяга — ізраільскага. Прынамсі, сувязі бізнесмена з гэтай краінай і яе элітамі вельмі моцныя.

“Израильский след”: задержание олигарха Зингмана в Конго связывают с Моссадом

У 2019 годзе Зінгман разам са сваім партнёрам Віталём Фішманам сустракаўся з Авігдорам Ліберманам. Гэты вядомы і ўплывовы ў ізраільскай палітыцы чалавек займаў пасады міністраў замежных спраў і абароны, а ў апошнія гады ён дэпутат Кнесета. На той жа сустрэчы быў і Віктар Шэйман.

Прэс-служба партыі Лібермана пацвярджае, што паміж ім і беларускімі бізнесменамі — моцнае сяброўства. "Ліберман сустракаўся з Фішманам і Зінгманам час ад часу па сяброўскіх прычынах, два-тры разы на год", — каментуюць у партыі "Наш дом — Ізраіль".

Ізраільская газета "Едыёт ахранот" ("Апошнія навіны") часта называе Лібермана "сябрам Лукашэнкі". У свой час палітык прыязджаў у Мінск і цёпла размаўляў з кіраўніком Беларусі. Праз гады сувязі спатрэбіліся, каб дапамагчы арганізаваць аперацыю па перасадцы печані для экс-кіраўніка Масада.

 

Інерцыя чужой рэпутацыі

Магчымай прычынай затрымання Зінгмана афрыканскія СМІ называлі тое, што ён нібыта мог прадаваць зброю экс-прэзідэнту Конга Джозэфу Кабілу. Гэта, у сваю чаргу, магло ўстрывожыць цяперашняга прэзідэнта краіны Фелікса Чысекедзі, які, як і ўсякі разважлівы прэзідэнт афрыканскай краіны, баіцца дзяржаўнага перавароту.

Хочаце дапамагчы незалежнай журналістыцы? Станьце падпісчыкам на Patreon

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі