Кабякоў: Беларусь разлічвае на падтрымку Венгрыі ў дыялогу з ЕС

Беларусь разлічвае на далейшую падтрымку Венгрыі ў дыялогу з Еўрасаюзам. Пра гэта сёння заявіў прэм’ер-міністр нашай краіны Андрэй Кабякоў у часе сустрэчы з міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сіярта, інфармуе БЕЛТА.

Паводле Кабякова, Венгрыя падтрымлівае нашу краіну ў рамках сваіх магчымасцяў у дыялогу з Еўрасаюзам. “Мяркуем, што мова санкцыяў не спрыяе дыялогу і развіццю адносінаў, і разлічваем і надалей на магчымую падтрымку Венгрыі ў гэтым пытанні”, — сказаў беларускі прэм’ер.

Збудаванне добрасуседскіх адносінаў паміж Беларуссю і ЕС паспрыяе падтрыманню стабільнасці і і ўмацаванню бяспекі ў рэгіёне, асабліва ў сувязі з сітуацыяй ва Украіне.

Беларускі ўрад таксама гатовы паспрыяць наладжванню ўзаемадзеяння паміж ЕС і ЕАЭС, у якім Беларусь старшынюе ў 2015 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі