Кабякоў: беларуска-кітайскія машыны будуць набываць за мяжой

Пра гэта ён заявіў, каментуючы ў эфіры тэлеканала АНТ вынікі свайго візіту ў Кітайскую народную рэспубліку.  
Са словаў Андрэя Кабякова, фактычна створаная зборачная вытворчасць на тэрыторыі Беларусі. З камплектаў, што паступаюць з Кітаю, адзін транспартны сродак нават атрымаў сертыфікаты, якія дазваляюць прадаваць яго не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі. Кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі ўпэўнены, што такі сертыфікат новы аўтамабіль атрымае і ў Казахстане, перадае БЕЛТА.



Прадпрыемства па зборцы беларуска-кітайскіх аўтамабіляў “БелДжы” створанае 23 снежня 2011 года. Яго размяшчаецца на арандаваных плошчах барысаўскага ААТ “Аўтагідраўзмацняльнік”. Заснавальнікамі “БелДжы” з’яўляюцца ААТ “БелАЗ”, кітайская кампанія Geely і сумеснае беларуска-кітайскае прадпрыемства па вытворчасці аўтакампанентаў “Саюзаўтатэхналогія”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі