А. Кабякоў: Сярэдняя "ўваходная" цана на газ у 2009 г. складзе каля 148 долараў

Каля 148 долараў за 1 тысячу кубаметраў "ацэначна" будзе складаць сярэдняя "ўваходная" цана на газ для Беларусі ў 2009 годзе. Такое меркаванне выказаў віцэ-прэм'ер ураду Беларусі Андрэй Кабякоў.
"З улікам прагназуемых параметраў цэнаў на нафту мы палічылі магчымым устанавіць са студзеня цану на газ для ўнутраных спажыўцоў у памеры 175 долараў за 1 тысячу кубаметраў", - сказаў Кабякоў.

Паводле яго слоў, такая ацэнка зроблена ўрадам Беларусі з улікам прагноза на нафту ў памеры да 50 долараў за барэль у сярэднім за год. Ён нагадаў, што цана на газ для нашай краіны вызначаецца па рынкавай формуле, прывязанай да кошту нафтапрадуктаў.

У той жа час віцэ-прэм'ер ухіліўся ад публічнага агучвання цаны на газ для Беларусі ў першым квартале 2009 года, паведамляе "Інтэрфакс".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі