Каля расійскага пасольства ў Мінску прайшла акцыя з караблікамі (фота)

Каля расійскага пасольства ў Мінску прайшла акцыя з караблікамі (фота)

26 лістапада каля расійскага пасольства ў Мінску прайшла акцыя з караблікамі. Група маладых людзей паставілі каля плоту папяровыя караблікі з украінскай сімволікай і хутка сышлі. Затрыманых не было.

Як можна меркаваць, акцыя прымеркаваная да чарговага абвастрэння ўкраінска-расійскіх дачыненняў. У Керчанскім праліве расіяне заблакавалі праход у Азоўскае мора ўкраінскім буксіру і двум катэрам, якія ішлі з Адэсы ў Марыупаль. Пасля іх захапілі расійскія спецназаўцы. Пры гэтым па ўкраінцах стралялі, сярод маракоў ёсць параненыя. Пётр Парашэнка сваім указам уводзіць з 28 лістапада ваеннае становішча, але рашэнне мусіць ухваліць Вярхоўная Рада.

Больш важных і цікавых навін у праграме "Еўразум" за 26.11:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі