Кампанія ІКЕА распрацавала дамы для бежанцаў

Пераносныя сховішчы ў найбліжэйшы час прадэманструюць у Эфіопіі. Там усталююць 26 пераносных дамоў. Яшчэ 24 дамы ўсталююць для сірыйскіх бежанцаў на мяжы з Іракам і 12 у Ліване, паведамляюць замежныя інфармагенцтвы.



Адно такое сховішча можа змясціць 5 чалавек. На яго даху размешчаныя сонечныя батарэі, якія генеруюць электрычнасць. Сцены дама зробленыя з паўцвёрдага пластыку, які ўтрымлівае цяпло ўначы і адлюстроўвае сонечнае выпраменьванне ўдзень. Пераносныя дамы можна будзе выкарыстоўваць да трох гадоў.



Удзел ІКЕА ў такім праекце не матываванае камерцыйна: сама кампанія не займаецца распрацоўкай і продажам сховішчаў. 4 мільёны долараў на гэты праект выдаткаваў дабрачынны фонд, які ўваходзіць у склад кампаніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі