Кампанія Puma абвяргае спонсарства ФК "Тарпеда-БелАЗ"
Жодзінскі клуб называў кампанію Puma сваім спонсарам / тг-канал "Тарпеда-БелАЗ"
Нямецкая кампанія Puma абвяргае сувязі з жодзінскім футбольным клубам "Тарпеда-БелАЗ", паведамляе "Белсат".
Два тыдні таму ўладальнік Кубка Беларусі ФК "Тарпеда-БелАЗ" напісаў у сацсетках, што Puma стала тэхнічным партнёрам каманды.
Журналісты "Белсата" звярнуліся ў нямецкую кампанію і атрымалі такі адказ:
"Спартовая кампанія Puma не мае бізнес-дачыненняў са згаданым футбольным клубам. Экіпіроўка, што носяць гульцы клуба, — з нашай inline-калекцыі і можа быць набытая праз міжнародныя гуртавыя сеткі".
Гэта азначае, што такую форму можна купіць у любой краме, у Беларусі гэта так і адбываецца.
Дарэчы, у форме кампаніі Puma у футбольным чэмпіянаце Беларусі выступаюць мінскія клубы "Дынама" і "Энергетык-БДУ", барысаўскі БАТЭ ды іншыя. Ні з кім з іх нямецкая кампанія не мае афіцыйных бізнес-сувязяў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.