Кампанію "ТУТ Бай медыя" выключылі з Парка высокіх тэхналогій

Кампанію "ТУТ Бай медыя" выключылі з Парка высокіх тэхналогій

"Тут Бай Медыя" выключылі з спісу рэзідэнтаў ПВТ, піша dev.by са словаў сузаснавальніка кампаніі Кірыла Валошына. Хутчэй за ўсё, назіральная рада ПВТ прыняла гэтае рашэнне напрыканцы снежня 2021 года.

У траўні 2021 года супраць службовых асоб і журналістаў партала пачалі крымінальную справу, абвінаваціўшы іх ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Тады ж кампанію пазбавілі ільготаў ПВТ. Сам партал TUT.by быў знішчаны сілавікамі, якія канфіскавалі серверы кампаніі.

У кастрычніку 2021-га стала вядома, што на супрацоўнікаў кампаніі пачалі новую крымінальную справу, абвінаваціўшы іх у распальванні варожасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі