Канцэпцыю законапраекту аб хатнім гвалце разгледзяць Саўмін і Лукашэнка

Канцэпцыю законапраекту аб хатнім гвалце разгледзяць Саўмін і Лукашэнка

Канцэпцыя законапректу аб хатнім гвалце перададзена ў Савет міністраў. У кастрычніку яе прадставяць Аляксандру Лукашэнку. Калі дакумент будзе ўхвалены, яго разгледзяць на восеньскай сесіі Палаты прадстаўнікоў. Пра гэта піша БЕЛТА.


Па словах намесніка начальніка ўпраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Сяргея Красуцкага, штогод міліцыя атрымлівае 120 тысяч паведамленняў аб хатнім гвалце. Пры гэтым 100 чалавек гіне ад рук сваякоў. 


Згодна з канцэпцыяй, пашыраецца кола асобаў, на якіх будзе распаўсюджвцца закон. Бо бок, не толькі на мужа жонку  і дзяцей, якія жывуць разам, але і на былыя шлюбныя пары, сужыцеляў і дзяцей, якія пражываюць пад адным дахам.


Будзе ўведзена працэдура ацэнкі рызыкі, на падставе якой супрацоўнік міліцыі можа на месцы вырашыць, ці варта прымяняць меры прэвентыўнага ўздзеяння без пачатку адміністрацыйнага працэсу альбо ці неабходна ў дадзеным выпадку дапамога.


Асобы, да якіх прымяняецца абароннае прадпісанне, будуць кантралявацца  праз адмысловыя электронныя сродкі. 


Пра тое, чаго чакаць ад законапраекту "Аб прафілактыцы хатняга гвалту" у эфіры Еўрарадыё ў свой час разважалі Вольга Гарбунова з грамадскай арганізацыі "Радзіслава" і генеральная сакратарка "Беларускай асацыяцыі маладых хрысціянскіх жанчын" Вольга Янчук. Абедзьве ўваходзілі ў працоўную групу, якая распрацоўвала канцэпцыю законапраекту:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі