Канцэрт гурта "Каста" ў Мінску адклалі на няпэўны тэрмін
![Канцэрт гурта "Каста" ў Мінску адклалі на няпэўны тэрмін](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kasta-0804.jpg.webp?itok=-vPRQ4p0)
У Мінску на няпэўны тэрмін перанеслі канцэрт расійскага гурта "Каста".
Музыкі меліся выступаць 9 красавіка. Аднак у сацыяльных сетках Prime Hall з'явілася абвестка, што канцэрт пераносіцца: "На жаль, канцэрт гурта "Каста" перанесены, дакладная дата будзе абвешчаная пазней. Усе раней набытыя квіткі будуць сапраўдныя на новую дату. Сачыце за навінамі".
Музыкі "Касты" ў 2020-м адкрыта падтрымалі ўдзельнікаў беларускіх пратэстаў. У сваім кліпе на песню "Выходзь гуляць" яны паказалі жорсткасць сілавікоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.