Капскі заявіў, што футбалісты БАТЭ былі супраць адстаўкі Ермаковіча

Капскі заявіў, што футбалісты БАТЭ былі супраць адстаўкі Ермаковіча

Анатоль Капскі заявіў, што футбалісты БАТЭ былі супраць адстаўкі Аляксандра Ермаковіча з пасады галоўнага трэнера. Як вядома, каманда гуляла няўдала: і ў чэмпіянаце, і ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Пасля адбылася няўдалая хатняя гульня з украінскай “Александрыяй” у плэй-оф Лігі Еўропы, якая скончылася ўнічыю 1:1.

Журналіст “Прессбола” пацікавіўся ў кіраўніка клуба, ці не былі сумненні наконт працягнення супрацоўніцтва з Ермаковічам напярэдадні матчу ў адказ? “Калі яны ў кагосьці і былі, то каманда іх адмяла, — прызнаўся Капскі. — Я не магу расказваць усё, што гаварылі хлопцы. Але пабачыў, як яны падтрымалі Аляксандра Уладзіміравіча, і проста не меў маральнага права плюнуць на ўсё гэта — нават калі б хацеў прыняць радыкальнае рашэнне”.

У гасцявым матчы БАТЭ выйграў у “Александрыі (2:1) і выйшаў у групавы раўнд Лігі Еўропы. Пасля ў Салігорску ў важным матчы чэмпіянату Беларусі быў разгромлены “Шахцёр” (4:0), які доўгі час быў лідарам. Такім чынам хмары адстаўкі над Ермаковічам ужо не навісаюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі