КДБ: Мы не распаўсюджвалі папярэджанняў пра небяспеку вярбоўкі “ўкраінскімі сепаратыстамі”
Інфармацыю, якая з’явілася на сайце выдання “Газета.ру”, беларускія спецслужбы называюць непраўдзівай.
"Камітэт дзяржбяспекі лічыць інфармацыю, якая з'явілася, непраўдзівай і да яе распаўсюду не мае ніякага дачынення", — цытуе кіраўніка прэс-службы КДБ Артура Стрэха агенцтва БелаПАН.
17 жніўня ў інтэрнэце са спасылкай на рэсурс "Газета.ру" з'явілася паведамленне аб тым, што КДБ нібыта распаўсюдзіў у СМІ і сацыяльных сетках папярэджанне аб небяспецы вярбоўкі грамадзян краіны прадстаўнікамі "ўкраінскіх сепаратыстаў".
Крыніца расійскага рэсурсу ў Савеце бяспекі Беларусі нібыта пацвердзіла карэспандэнту "Газеты.ру", што ў краіне сапраўды мелі месца спробы вярбоўкі для ўдзелу ў канфлікце ва Украіне.