КДБ падазрае кіраўніцу клінінгавай кампаніі "ў сувязі з амерыканскімі фондамі"
КДБ узяўся за прыбіральшчыц / pixabay.com
Камітэт дзяржбяспекі пачаў крымінальную справу на клінінгавую кампанію за нявыплату падаткаў у буйным памеры. Як паведамляе тэлеканал "Беларусь 1", ужо затрыманыя пяць чалавек. Яны, нібыта, даюць прызнальныя паказанні.
Гаворка ідзе пра грамадскае аб'яднанне "Сонечны круг". Паводле звестак дзяржаўнага тэлеканала, "нейкая грамадзянка Ціханава" заснавала клінінгавую кампанію і скарысталася льготамі. Заканаддаўства дазваляе працадаўцу адлічваць у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва 5% ад прыбытку, калі ў кампаніі працуюць не менш за траціну людзеў з інваліднасцю. У кампаніі Ціханавай, як паведамляецца, былі аформленыя на працу шэсць чалавек, чатыры з якіх маюць інваліднасць.
"Пры гэтым працу, якая прыносіць прыбытак прадпрыемству, выконвалі 900 чалавек, якія не з'яўляюцца інвалідамі, якія сістэматычна прыцягваліся па дамове падраду", — заявіў намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Беларусі Канстанцін Бычак.
На БТ паказалі момант затрымання жанчыны.
Таксама Алену Ціханаву абвінавацілі ў сувязі ў амерыканскімі фондамі і МУС Славакіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.