КДБ выпусціла ксяндза Лазара з турмы

Пра гэта ўсваім камунікаце паведамляе Апостальская Нунцыятура ў Беларусі са спасылкай на інфармацыю кампетэнтных органаў.



Тым не менш, следства працягваецца. Падчас яго святар павінен знаходзіцца ў пастаянным месцы, маючы свабоду перамяшчэння і дзеяння, паводле вызначаных нормаў, піша сайт Рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі. Таксама ксёндз Лазар павінен штодзённай рэгістравацца ў аддзяленні міліцыі.



Апостальскага нунцыя арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроці папрасілі забраць ксяндза Лазара са следчага ізалятара КДБ.



Нагадаем, 26 ліпеня Аляксандр Лукашэнка заявіў пра затрыманне ў Беларусі шпіёна-католіка, але падрабязнасці справы не агучыў. На наступны дзень з'явілася версія, што быў затрыманы ксёндз Уладзіслаў Лазар, пробашч парафіі Спаслання Святога Духа ў Барысаве. Ксяндза Лазара вінавацяць у саўдзеле ў шпіянажы.



Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі