КДБ вінаваціць ксяндза Лазара ў здрадзе дзяржаве
Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў 12 верасня нарэшце атрымала інфармацыю ад дзяржорганаў наконт затрымання ксяндза Уладзіслава Лазара.
Як паведамляе interfax.by, пацвердзіліся ранейшыя звесткі, што ксёндз Лазар знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Яго крымінальная адказнасць вызначаецца саўдзел у злачынстве.
Паведамляецца, што ксёндз нібыта перадаваў грошы і матэрыяльныя каштоўнасці чалавеку, якога вінавацяць у шпіянажы на карысць іншай дзяржавы.
У бліжэйшы час КДБ абяцае даць магчымасць Апостальскаму нунцыю ў Беларусі арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроці асабіста сустрэсцца з ксяндзом Лазарам. Улады паабяцалі, што справа Лазара не паўплывае на адносіны дзяржавы з каталіцкай царквой.
Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка ў канцы ліпеня заявіў пра затрыманне супрацоўніка беларускіх спецслужбаў, які працаваў на замежныя дзяржавы. Па словах беларускага кіраўніка, агент трымаў кантакт праз прадстаўнікоў каталіцкай царквы.
Фота з сацыяльных сетак