Справа супраць ксяндза Лазара спыненая за недаказанасцю?
Пра гэта паведаміў сустаршыня аргкамітэту партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Павел Севярынец.
У каментары сайту БХД Севярынец адзначыў, што справа не дайшла да суда. На яго думку, "справа Лазара" была спробай запалохаць Касцёл і ўвогуле хрысціянскую супольнасць Беларусі.
У прэс-службе КДБ журналісту Еўрарадыё сказалі, што не каментуюць сітуацыю.
Нагадаем, барысаўскага ксяндза Уладзіслава Лазара затрымалі, верагодна, 1 чэрвеня 2013 года і змясцілі ў СІЗА КДБ. Яго вінавацілі ў аказанні грашовай дапамогі чалавеку, якога падазравалі ў шпіянажы супроць Беларусі.
Ксяндза вызвалілі з турмы праз паўгода, зараз ён служыць у касцёле ў Вілейцы.
Фота — nn.by