Кеды, лесавік і замаляваныя грудзі: новыя графіці на вуліцах Гомеля (фота)

“Гэта незвычайна не тое што для Гомеля, а для ўсёй Беларусі!” — так самі мастакі кажуць пра графіці, што з’вяіліся ў цэнтры сталіцы Палесся. Гомель — другі абласны цэнтр пасля Магілёва, у якім пабываў праект “Must Act — Must Art”. Цягам шасці дзён тут працавала каманда вулічных мастакоў, скліканая стрыт-арт-суполкай SIGNAL.

Гэты праект рэалізуецца пры падтрымцы інтэрнэт-партала TUT.BY і адміністрацыі Чыгуначнага раёна горада.

“Асабіста для мяне гэта вялікае здзіўленне, як улады пайшлі на такі крок, — распавядае Еўрарадыё адзін з удзельнікаў праекта. — Бо, напрыклад, у Брэсце гэта табу, і любыя намаганні зрабіць нешта накшталт такога адразу ж прыпыняюцца. А Гомелю пашчасціла з гарадскімі ўладамі. Таму я нават зайздрошчу крыху”.

Аўтар гэтага графіці — пінчук mutus...

...а гэтага — grino (Рэчыца/Масква). Абодва творы, відавочна, прысвечаныя пошукам сэнсу жыцця.

Аб’екты, якія змянялі свой знешні выгляд, знаходзяцца на вуліцах Веткаўская, Рагачоўская, Чырвонаармейская ды ў дварах на праспекце Перамогі. Мастакі не паспелі распісаць усе сцены, якія збіраліся: працу над некаторымі будынкамі праз неспрыяльнае надвор’е вырашана перанесці на вясну. Але жыхарам і гасцям Гомеля ўжо ёсць чым парадаваць сваё вока ў цяпер далёка не шэрых і непрыкметных дварах.

 

Пакуль Еўрарадыё працавала над матэрыялам, адзін з малюнкаў паспелі крыху “апрацаваць” невядомыя: чырвонай фарбай былі старанна замаляваныя дзявочыя грудзі. Але праз пару дзён мастакі ўзнавілі першапачатковае аблічча дзяўчыны.

Так сцяна выглядала спачатку:

Так яе падмаралі невядомыя абаронцы маралі:

А так яна выглядае цяпер:

Адзначым, што эскіз гэтага малюнка быў зацверджаны ў адміністрацыі Чыгуначнага раёна. Аднак некага усё ж напалохала “адкрытасць” вулічнай карціны.

Аўтару двух графіці ў стылі дзіцячых малюнкаў усяго 15 гадоў! Мастак жыве ў Магілёве

З балонам у руцэ — мясцовы графітчык Keon, які далучыўся да хлопцаў "у працэсе"

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі