Кіраўнік Беларускага дома ў Варшаве: “Дзе праграмы ЕС па падтрымцы беларусаў?”

Кіраўнік Беларускага дома ў Варшаве: “Дзе праграмы ЕС па падтрымцы беларусаў?”

— Дзе праграмы ЕС па падтрымцы палітычных вязняў? Яе пасля 14 месяцаў няма, пры ўсёй павазе да Бруселя. Гэта важна і для іміджу ЕС, і гэтага чакаюць унутры Беларусі. У беларускага грамадства ёсць вялікія спадзевы на ЕС, але ніякага канкрэтнага кроку не зроблена, — лічыць кіраўнік Беларускага дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк.

Чаму не ўсе беларусы атрыліваюць дапамогу за мяжой? Дзе шукаць інфармацыю пра тое, куды і да каго звяртацца? На гэтыя ды іншыя пытанні Алесь Зарэмбюк адказвае ў эфіры Еўрарадыё.

Кіраўнік Беларускага дома ў Варшаве: “Дзе праграмы ЕС па падтрымцы беларусаў?”
Алесь Зарэмбюк / Еўрарадыё

Дзе праграмы ЕС па падтрымцы беларусаў?

Ёсць шмат людзей, якія не атрымалі дапамогу за мяжой. Але ж ёсць і другая група, якая атрымала дапамогу некалькі разоў і хацела б за кошт гэтай дапамогі працягваць жыць за мяжой. Напрыклад, ёсць тыя пакрыўджаныя, якія атрымалі дапамогу, а пасля не падрыхтваліся да самастойнага жыцця і ўзлаваліся. 

Што да ўрада Польшчы, то гэта адзіны ўрад, які зрабіў праграму для беларусаў. Польскі ўрад выдзеліў 50 мільёнаў злотых. З гэтых грошай фінансуецца таксама праграма Каліноўскага. Гэта стыпендыя для каля тысячы беларускіх студэнтаў, якія атрымліваюсь каля 300 еўра кожны месяц. Наша арганізацыя выплаціла фінансавую дапамогу і заплаціла за рэабілітацыю беларусаў у мінулым годзе каля мільёна злотых. Іншыя ініцыятывы, якія мелі грошы ад польскага ўрада, таксама патрацілі шмат.

Але дагэтуль ЕС, наш глабальны сусед, не зрабіў праграмы падтрымкі рэпрэсаваных з Беларусі. Яна вельмі патрэбная. Большасць дапамогі — гэта дапамога, якую сабралі самі дыяспары за мяжой і перадалі фондам, людзям, каб ім дапамагчы. 

Дзе праграмы ЕС па падтрымцы палітычных вязняў? Яе пасля 14 месяцаў няма, пры ўсёй павазе да Бруселя. Гэта важна і для іміджу ЕС, і гэтага чакаюць унутры Беларусі. У беларускага грамадства ёсць вялікія спадзевы на ЕС, але ЕС ніякага канкрэтнага кроку не зрабіў. 

ЕС — праект, пабудаваны на каштоўнасцях правоў чалавека і дэмакратыі. Беларусы ахвяруюць свабодай, уласнымі сем’ямі, працай, змагаюцца за дэмакратыю, свабоду, але дагэтуль не атрымалі падтрымкі. Ёсць шмат інфармацыі, што вось там “дамовіліся”, але дзе грошы?

Кіраўнік Беларускага дома ў Варшаве: “Дзе праграмы ЕС па падтрымцы беларусаў?”
Прэм'ер-міністр Польшчы на канцэрце салідарнасці з беларусамі / KRPM

Дзе шукаць інфармацыю беларусам за мяжой?

На жаль, пакуль няма адзінага тэлефона, які працуе 24 гадзіны ў суткі. Наша практыка паказвае, што звычайна людзі звяртаюцца праз знаёмых. 

Цяпер да нас звяртаецца ў некалькі разоў больш людзей, чым ў сакавіку ці красавіку. У нас ёсць мэйл, на які можна пісаць з просьбай любой дапамогі. Таксама працуе штодзённая інфалінія. 

Неабходнасць у адзіным тэлефоне для беларусаў застаецца.


“Робяць усё магчымае, каб нас зламаць”

Перад прыездам сюды, у рэдакцыю Еўрарадыё, мой мэйл чарговы раз спрабавалі ўзламаць. Ужо трэцяя спроба. Думаю, што гэта КДБ. Што да Рамана Пратасевіча і яго выказванняў пра Беларускі дом у Варшаве, то я думаю, што ён распавёў беларускаму КДБ сітуацыю, якая ёсць у Варшаве. Яны падумалі, што мы тут моцна ўплываем на сітуацыю ўнутры, і вырашылі “разваліць” нас, каб усё было добра і Польшча змяніла сваю пазіцыю.

Мы займаліся публічнай дыпламатыяй апошнія дзесяць гадоў, спрабавалі патлумачыць за мяжой, што адбываецца ўнутры краіны. Цяпер робіцца ўсё магчымае, каб нас зламаць, каб мы апусцілі рукі. Хочуць нас падзяліць, а пасля заняцца адменай санкцый, і каб ім ніхто не перашкаджаў. Але ж мы і іншыя арганізацыіі гэтага не дапусцім.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі