Кіраўнік маскоўскага прадстаўніцтва “Пінскдрэва” скраў грошы і збег
На бізнесмена завёў крымінальную справу пінскі аддзел Дзяржкантролю.
Як паведамляе БЕЛТА, дзеянні прадстаўніка “Пінскдрэва” падпадаюць пад 225 артыкул Крымінальнага Кодэксу — невяртанне валюты з-за мяжы. Кіраўнік прадстаўніцтва стварыў у Маскве сваю ўласную фірму і пералічыў на яе рахунак грошы кампаніі “Пінскдрэў” на суму больш за 300 тысяч долараў. Такім чынам ён нанёс прадпрыемству страты ў асабліва буйным памеры. Гэта здарылася ў 2011 годзе.
Фінансавая міліцыя шукае бізнесмена, бо ён паспеў збегчы.