Кіраўніком МУС Вялікабрытаніі стаў сын кіроўцы аўтобуса з Пакістана
Кіраўніком Міністэрства ўнутраных спраў Вялікабрытаніі стаў сын кіроўцы аўтобуса з Пакістана, інфармуе "Бі-Бі-Сі". Саджыду Джавіду 48 гадоў, дагэтуль ён быў міністрам па справах абшчын, мясцовага самакіравання і жылля.
Папярэдні міністр унутраных спраў, Эмбер Рад, пайшла ў адстаўку з-за скандалу з мігрантамі. Яна прызналася, што ўвяла ў зман парламент. Кіраўніца МУС ведала, што ва ўрадзе ёсць паказчыкі па нормах дэпартацыі нелегальных мігрантаў, але ў палаце абшчын Рад гэта адмаўляла.
Сям'я новага міністра пераехала з Пакістана ў Вялікабрытанію ў 1960-х гадах. Джавід нарадзіўся ў Рочдэйле, у яго чацвёра братоў. Ва ўніверсітэце ён вывучаў эканоміку і паліталогію, пасля працаваў у банку ў Нью-Ёрку, у 25 гадоў стаў яго віцэ-прэзідэнтам. У 2009 годзе Саджыд Джавід пайшоў у палітыку, стаў дэпутатам брытанскага парламента. Праз пяць гадоў пачалася яго праца ў якасці міністра — спачатку культуры, СМІ і спорту, пасля — па справах бізнесу і інавацый. Джавід мае рэпутацыю палітыка правых поглядаў, з'яўляецца прыхільнікам палітыкі былога брытанскага прэм'ера Маргарэт Тэтчар.
У сям'і Саджыда Джавіда чацвёра дзяцей.