Колькасць палітвязняў у Беларусі перавысіла 700 чалавек

Колькасць палітвязняў у Беларусі перавысіла 700 чалавек

У аўторак палітвязнямі былі прызнаныя яшчэ 11 чалавек, паведамляюць праваабаронцы. Такім чынам, у Беларусі ўжо 702 палітвязня.

Новыя палітзняволеныя з'яўляюцца прадстаўнікамі "Рабочага Руху". Гэта Сяргей Шэлест, Андрэй Пагерыла, Уладзімір Жураўка, Валянцін Цераневіч, Дзмітрый Елісееў, Святлана Зыль, Аляксандр Гашнікаў, Сяргей Дзюба, Максім Саковіч, Ганна Аблаб і Аляксандр Капшуль.

На працягу 21-23 верасня ў Беларусі адбыліся арышты завадчан і прадстаўнікоў стачачных камітэтаў "Гродна Азота", Беларускага металургічнага заводу, Беларускай чыгункі і "Нафтана".

Затрыманыя змешчаны ў СІЗА КДБ і СІЗА-3.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, гэтыя 11 чалавек падазраюцца пераважна ў здрадзе дзяржаве. Некаторых затрыманых вінавацяць у змове ці іншых дзеяннях, учыненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады.

Дзяржаўныя СМІ дадаткова паведамілі пра тое, што затрыманні звязаныя з дзейнасцю арганізацыі "Рабочы Рух", якую ўлады прызналі экстрэмісцкай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі