Крэдыты на капітальны рамонт пакуль даваць не будуць
Пра гэта ў інтэрв’ю газеце “Экспресс Новости” паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Уладзімір Белахвостаў. Нагадаем, Міністэрства ЖКГ падрыхтавала законапраект “Аб прадастаўленні льготных крэдытаў на капітальны рамонт, цеплавую мадэрнізацыю, рэканструкцыю жылых дамоў”.
Планавалася, што капітальны рамонт у кватэрах і дамах будзе праводзіцца за кошт жыхароў, якім будуць даваць льготны крэдыт. Адлічэнні, якія жыхары выплачваюць штомесяц на капрамонт, таксама павінны ўлічвацца пры выдачы крэдыту.
Па словах міністра, закон не выйдзе ў бліжэйшыя паўгода. Застаецца яшчэ шмат нявырашаных пытанняў, а бюджэт на будучы год ужо сфармаваны. Белахвостаў таксама зазначыў, што ў Беларусі па прыкладзе Расіі будуць стварацца такія арганізацыі, якія ад імя ўласнікаў будуць прапаноўваць жыльцам паслугі па прафесійным кіраванні жылым фондам.