Ксяндза Анджэя Юхневіча пераводзяць у следчы ізалятар

Анджэй Юхневіч

Анджэй Юхневіч / shaltnotkill.info

Ксяндза Анджэя Юхневіча пераводзяць з ізалятара часовага ўтрымання ў следчы ізалятар. Гэта азначае, што супраць святара распачаты крымінальны пераслед. Дагэтуль невядома, што менавіта яму інкрымінуецца, піша @christianvision.

Ксяндза з Шуміліна на Віцебшчыне затрымалі 8 траўня (разам з ім затрымлівалі ксяндза Паўла Лемеха). Яго прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за размяшчэнне ў Facebook выявы бел-чырвонага-белага і ўкраінскага сцягоў. Юхневіча арыштавалі на 15 сутак і з таго часу на волю ён так і не выйшаў — арышт працягвалі.

У чэрвені беларускія праваабаронцы прызналі ксяндза Анджэя Юхневіча палітычным зняволеным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі