Ксяндзу Вячаславу Барку забаранілі выказвацца пра палітыку
Ксёндз Барок / Еўрарадыё
Ксёндз Вячаслаў Барок патлумачыў прычыны свайго маўчання ў медыя і сацыяльных сетках.
"Справа ў тым, што 11 лістапада 2022 я быў азнаёмлены з рашэннем майго ардынарыя біскупа Алега Буткевіча, якое было прынятае 28 кастрычніка 2022, згодна з якім я атрымаў кананічную вымову, і мне, пад пагрозай пазбаўлення магчымасці выконваць усе святарскія абавязкі, было забаронена публічна выказвацца ў СМІ, і ў тым ліку ў сацыяльных сетках", — распавёў ксёндз.
Як патлумачыў біскуп, Барок "шмат увагі прысвячаў палітычнай сітуацыі ў Беларусі і свеце" а яго выказванні нібыта "выклікаюць згаршэнне сярод вернікаў і спрыяюць іх раздзяленню і ўзаемнай варожасці".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.