Куба адмовілася прымаць самалёт з Эдвардам Сноўдэнам

Расійская газета "Коммерсантъ" паведамляе падрабязнасці ўцёкаў амерыканскага агента. Крыніца выдання, блізкая да Дзярждэпартамента ЗША, пацвердзіла, што Куба сапраўды атрымала папярэджанне ЗША пра тое, што любая дапамога Сноўдэну, выкліча "непажаданыя наступствы".



Пазней Уладзімір Пуцін зазначыў, што ЗША, па сутнасці, заблакавалі далейшы пералёт Сноўдэна, напалохаўшы краіны, праз якія ён мог дабрацца да Лацінскай Амерыкі.



"Коммерсантъ" таксама заяўляе, што амерыканец уступіў у кантакт з прадстаўнікамі Расіі яшчэ да таго, як сеў на самалёт "Аэрафлота" Ганконг – Масква. Паведамляецца, што Сноўдэн да таго, як вылецець у Расію, правёў некалькі дзён у генконсульстве РФ у Ганконгу.



Нагадаем, 1 жніўня Расія дала Сноўдэну часовы прытулак тэрмінам на 1 год. Атрымаўшы дакументы, амерыканец адразу ж пакінуў аэрапорт Шарамецьева, дзе знаходзіўся больш за месяц.



Фота — telegrafist.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі