Кубак Беларусі па футболе: “Нафтан” сенсацыйна саступіў “Віцебску”
Матч 1/8 фіналу прайшоў 23 жніўня ў Наваполацку.
Прэтэндэнт на прызавыя месцы ў чэмпіянаце краіны сярод каманд элітнага дывізіёну не змог адолець не самую моцную каманду з першай лігі. Вынік сустрэчы “Нафтан” — “Віцебск” — 1:2. Прычым віцебляне здолелі забіць два гала запар на 26-й і 30-й хвілінах — дублем адзначыўся Уладзімір Шакаў.
Навапалачане змаглі адказаць ім “голам гонару” толькі пад канец гульні, на 79-й хвіліне, рэалізаваўшы пенальці.
Такім чынам, “Нафтан” выбывае з розыгрышу Кубка Беларусі, а “Віцебск” працягне выступ у чвэрцьфінале.