Кухар Лукашэнкі: Меркель спадабалася сала, а Аланду — дранікі (відэа)

У праграме "Цэнтральнае тэлебачанне" на тэлеканале НТВ быў паказаны сюжэт, прысвечаны  мінскім перамовам лідараў Нямеччыны, Францыі, Украіны і Расіі па сітуацыі на Данбасе. У яго ўключылі аповед асабістага шэф-кухара Лукашэнкі Міхаіла. Паводле яго слоў, французскаму прэзідэнту Франсуа Аланду спадабаліся беларускія дранікі са смятанай, а канцлеру Нямеччыны Ангеле Меркель — сала.

Афіцыянтка Вольга прызналася, што кіраўнікам краін прыносілі і спіртныя напоі. Праўда, яны (асабліва Пётр Парашэнка) "супраціўляліся".

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі