Латушка заклікаў пазбягаць месцаў масавага збору людзей у Беларусі

Павел Латушка

Павел Латушка

Кіраўнік НАУ Павел Латушка заклікаў "беларусаў і беларусак, якія знаходзяцца ў Беларусі і Расеі, пазбягаць месцаў масавага збору людзей, у тым ліку гандлёвых і забаўляльных цэнтраў".

Заклік Латушкі прагучаў пасля трагедыі, якая адбылася ў маскоўскім клубе "Крокус Сіці Хол", дзе невядомыя расстралялі наведвальнікаў канцэрта. Паведамлялася, што ўжо загінула як мінімум 40 чалавек і сто атрымалі раненні.

Латушка звярнуў увагу, што раней заходнія разведкі папярэджвалі пра магчымыя тэракты на тэрыторыі Расіі. Таксама ён згадаў "прапагандысцкія заявы Лукашэнкі пра пагрозу "аперацый пад чужым сцягам" і пра тое, што ягоны рэжым праводзіць цяпер "праверку боегатоўнасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі