Лаўроў выказаўся пра тое, ці выкарыстае Пуцін Беларусь, каб зноў заняць "трон"

Лаўроў выказаўся пра тое, ці выкарыстае Пуцін Беларусь, каб зноў заняць "трон"

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў у інтэрв'ю РБК выказаўся наконт інтэграцыі Беларусі і Расіі, але ўхіліўся ад канкрэтнага адказу. Ён нагадаў, што адбываюцца кантакты, ёсць сумесная працоўная група, нядаўна сустракаліся прэм'ер-міністры. І, магчыма, "да канца чэрвеня будзе больш ці менш зразумела". "Калі ідуць перамовы, то перамоўшчыкі штодня не выходзяць на публіку і не расказваюць, хто каму што прапанаваў", — адзначыў Лаўроў.

Міністру прапанавалі пракаментаваць шматлікія публікацыі пра магчымыя планы расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна ў 2024 годзе ачоліць агульную дзяржаву Расіі і Беларусі. І такім чынам вырашыць праблему свайго захавання ва ўладзе, паколькі ён не зможа зноў удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах без змены Канстытуцыі РФ.

"У саюзнай дамове няма нічога, што магло б падвесці да спекуляцыі ў тым, што яе мэта — вывесці кагосьці на "прэзідэнцкі трон", — гаварыў Лаўроў. — Прачытайце... Там няма гэтага".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі