Лекар санстанцыі брала хабар прадуктамі
У Гродне СК завяршыў расследаванне крымінальнай справы па атрыманні хабару супрацоўніцай занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
Як інфармуе БЕЛТА, следства выявіла, што службовая асоба неаднаразова атрымлівала незаконныя ўзнагароджанні ў выглядзе прадуктаў харчавання ад загадчыкаў вытворчасцяў і шэф-кухараў устаноў сістэмы адукацыі. За гэта яна не складала пратаколы пра адміністрацыйныя правапарушэнні, выяўленыя падчас планавых праверак харчблокаў.
Гродзенскія міліцыянты затрымалі падазраваную з доказамі злачынства. Жанчыну вінавацяць у атрыманні хабару. Яе справа накіраваная ў суд.
Фота — polit.ru