Леўчанка vs Недасекаў: спартсмены правялі батл у прамым эфіры

Леўчанка vs Недасекаў / кадр са стрыма
Леўчанка vs Недасекаў / кадр са стрыма

Баскетбалістка Алена Леўчанка арганізавала ў Instagram прамую трансляцыю з лёгкаатлетам Максімам Недасекавым.

Алена Леўчанка адседзела 15 сутак адміністрацыйнага арышту і стала адным з ініцыятараў стварэння Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці, які заявіў пра ціск рэжыму Лукашэнкі на спартсменаў. Максім Недасекаў, наадварот, лічыць кіраванне Лукашэнкі законным

Легкаатлет Максім Недасекаў прагаварыўся пра гісторыю стварэння "адкрытага ліста" спартоўцаў у падтрымку беларускіх уладаў. Аказалася, ён падрыхтаваны ў Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі. 

Вось некаторыя вытрымкі з іх гутаркі: 

— Я падтрымліваю Лукашэнку, — кажа Недасекаў.

— А гвалт ты таксама падтрымліваеш? — пытаецца Леўчанка.

— Гвалт ніхто не падтрымлівае, — працягвае Недасекаў. — Чаму, калі я падтрымліваю Лукашэнку, я адразу падтрымліваю гвалт?

 

— Чуў, як брата Дар'і Домрачавай збілі?

— Якая розніца, чый брат. Жорсткасць? Ну, якая жорсткасць... Я проста не заходжу ў інтэрнэт і не гляджу гэта.

 

— Я цікаўлюся толькі тым, што мне цікава.

 

— Я прадстаўляю не народ, а сцяг і гімн. Я прадстаўляю людзей, якія мяне рыхтавалі. Прычым тут людзі, якія не цікавіліся мною? Ёсць кола людзей, якія мяне падтрымліваюць. Якія займаюць пасады, вядуць мяне да маіх дасягненняў. За гэтых людзей я буду выступаць.

 

Цалкам батл Леўчанкі з Недасекавым можна паглядзець тут:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі