Ліцэю БДУ афіцыйна надалі імя Фелікса Дзяржынскага

Карціна "Дзяржынскі і беспрытульнікі"

Карціна "Дзяржынскі і беспрытульнікі" / ілюстрацыйнае фота

Ліцэю БДУ афіцыйна нададзенае імя Фелікса Дзяржынскага, паведамляецца ў тг-канале навучальнай установы. Загад, прысвечаны гэтаму, падпісаны ў БДУ пад нумарам 408 за 2024 год.

Увесну з просьбай надаць Ліцэю БДУ імя Дзяржынскага звярнуліся супрацоўнікі навучальнай установы. Але выкладчыкі падпісвалі яго пад прымусам, распавяла Еўрарадыё крыніца, знаёмая з сітуацыяй. Ініцыятыва ўзнікла пры новай дырэктарцы ўстановы — Таццяне Мамчыц. Раней яна працавала начальнікам вучэбна-метадычнай часткі ў Інстытуце нацыянальнай бяспекі Беларусі.

Сярэдні конкурс на паступленні ў Ліцэй БДУ сёлета — 8 чалавек на месца. Самы высокі — на эканамічную спецыяльнасць, 13 чалавек на месца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі